МНС папярэджвае: выходзіць на вясновы лёд небяспечна для жыцця!

МЧС предупреждает: выходить на весенний лед опасно для жизни!

12 сакавіка 2026

МНС папярэджвае: выходзіць на вясновы лёд небяспечна для жыцця!

На водных аб'ектах адбываецца актыўнае раставанне лядовага покрыва. З мэтай забеспячэння бяспекі грамадзян у цяперашні час ва ўсіх раёнах рэспублікі, а таксама гарадах абласнога падпарадкавання, уводзяцца забароны па выхадзе на лёд у перыяд яго разбурэння.

Як зразумець, што лёд ужо небяспечны:

• шэры, матавы, жаўтлявы колер;
• з'явіліся прамоіны, расколіны, вада, якая выступае;
• тэмпература трымаецца вышэй за нуль некалькі дзён запар.

Калі вы апынуліся на лёдзе і ён праламаўся:
• паклікаць на дапамогу, калі ёсць магчымасць выклікаць ратавальнікаў па тэлефоне 101 або 112;
• захоўваць гарызантальнае становішча і не рабіць рэзкіх рухаў;
• вылазіць, абапіраючыся на край, не ўставаць на ногі;
• адпаўзці на бяспечную адлегласць і толькі потым падымацца;
• адразу сагрэцца: сухая вопратка, цяпло, гарачае пітво.

Работнікі МНС і АСВОД праводзяць маніторынгі вадаёмаў і прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі.

"Зара"