Медаль «За працоўныя заслугі» старшыні Бешанковіцкага раённага Савета ветэранаў уручыў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

 Дзяржаўныя ўзнагароды ў Палацы Рэспублікі тым, хто сваёй працай падымае планку прафесіяналізму ў краіне, па даручэнні Прэзідэнта ўручыў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
 Медаля «За працоўныя заслугі» Анатоль Крачкоўскі ўдастоены за актыўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху і патрыятычнае выхаванне моладзі.
«Было вельмі хвалююча атрымаць такую высокую ўзнагароду з рук прэм'ер-міністра, асабліва ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, — дзеліцца ўражаннямі Анатоль Вячаслававіч. — Калі чуеш словы падзякі ў свой адрас ад кіраўніка ўрада, гэта вялікі гонар. Я яшчэ раз пераканаўся ў тым, што зрабіў правільны выбар у жыцці і іду правільным шляхам. У той жа час хачу адзначыць, што гэта ўзнагарода ўсёй ветэранскай арганізацыі нашага раёна. Выказваю шчырыя словы падзякі кіраўніцтву рэспубліканскага і абласнога саветаў ветэранаў, старшыні аблвыканкама Аляксандру Субоціну, кіраўніку нашага раёна Галіне Унуковіч за тое, што падтрымалі маю кандыдатуру».