Мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшлі ў школах Бешанковіцкага раёна
Ключавая ідэя праекта «КРОК» у 2025/2026 навучальным годзе — «Быць годным грамадзянінам — значыць быць актыўным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь!».
На сустрэчу з астраўлянскімі школьнікамі, напрыклад, прыехала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Бажэдамава. З навучэнцамі СШ №1 г.п. Бешанковічы пагутарыў старшы інспектар па справах непаўналетніх Бешанковіцкага РАУС Максім Кавалеўскі.
Падчас мерапрыемстваў педагогі і госці расказалі школьнікам пра тое, што быць годным грамадзянінам — гэта значыць шанаваць законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучыню сваёй краіны.
Размова ішла і пра змены і дапаўненні, унесеныя ў Канстытуцыю па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, пра правы і абавязкі Прэзідэнта краіны, пра паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу.
Дзеці даведаліся, як размеркавана дзяржаўная ўлада ў Беларусі і за што ўзнагароджваюць дзяржаўнымі ўзнагародамі і прэміямі ў краіне.
Асноўная мэта мерапрыемстваў праекта «КРОК» – дапамагчы маладым людзям знайсці сваё месца ў грамадстве, навучыцца прыносіць карысць людзям, сваёй краіне, рэалізаваць сябе, выбудаваць жыццёвую траекторыю развіцця.