Міжнародная выстава турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2023» пройдзе ў Мінску з 13 па 15 красавіка
З 13 па 15 красавіка ў Мінску адбудзецца юбілейная Міжнародная выстаўка турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2023». У 25-ы раз форум не проста збярэ на адной пляцоўцы ключавых гульцоў турыстычнай індустрыі, а ў чарговы раз выступіць драйверам галіны, прадстаўляючы дзелавую праграму па самых актуальных тэмах.
Падзейны і індустрыяльны, медыцынскі і гастранамічны, экстрэмальны і спартыўны турызм, транспартная даступнасць і бяспека падарожжаў, адукацыя і падрыхтоўка кадраў, digital-тэхналогіі і новыя турыстычныя брэнды – усё гэта і многае іншае ў праграме найбуйнейшай турыстычнай выстаўкі Беларусі «Адпачынак-2023».
За тры выставачных дні свой турыстычны патэнцыял, новыя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 экспанентаў: туроператары, санаторыі, аграсядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, атэлі, гасцініцы і загарадныя комплексы, а таксама страхавыя і транспартныя кампаніі.
Наведвальнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з разнастайнымі магчымасцямі пляжнага, санаторна-курортнага, гарналыжнага, рэлігійнага, прамысловага і многіх іншых відаў турызму.
Падрабязную інфармацыю чытайце тут.