Міжнародны конкурс

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж» (далей – Арганізатар) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіць Міжнародны мастацкі праект «На сваёй зямлі», які ўключае:
    Міжнародны конкурс жывапісу і графікі;
    Міжнародны конкурс мультыплікацыі;
    Міжнародны конкурс фатаграфіі;
    Міжнародную канферэнцыю мастакоў-педагогаў;
    Выстаўку работ-пераможцаў конкурсаў Праекта;
    Мастацкія пленэры і майстар-класы.
Удзел у конкурсе з'яўляецца бясплатным.
Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГАДОЎ уключна.
ПРАЦЫ ПРЫМАЮЦЦА З 1 КАСТРЫЧНІКА 2024 г. ПА 15 СТУДЗЕНЯ 2025 г.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы: https://www.greencross.by/ru/projects/7/competitions