Міжнародны конкурс «Разам супраць карупцыі!»
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі» Генеральная пракуратура вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.
У адпаведнасці з арт.13 названай Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асобных асоб і груп за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для паглыблення разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама ствараемых ёю пагроз.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў адносінах да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь нараўне з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі — Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы малюнак», «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў дадзеным кірунку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 1 кастрычніка 2024 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.
Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, які пройдзе ў кастрычніку - лістападзе. У яго ходзе Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Масква, прымеркаваўшы дадзенае падзея да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 3 класа Я.Р.Чудакоў