Міжпакаленчатая сустрэча прайшла на базе Нядзельнай школы пры храме Святога прарока Ільі ў Бешанковічах

Межпоколенческая встреча прошла на базе Воскресной школы при храме Святого пророк Илии в Бешенковичах

У рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць» ТЦСАН Бешанковіцкага раёна арганізаваў міжпакаленчастую сустрэчу «Сталыя людзі і маладое пакаленне: мост праз час».

Мерапрыемства прайшло на базе Нядзельнай школы храма Святога прарока Іллі. Галоўная мэта мерапрыемства — абмен успамінамі, вопытам і ведамі паміж моладдзю і сталымі людзьмі. Усё гэта спрыяе ўмацаванню сувязі пакаленняў, захаванню гістарычнай памяці і фарміраванню паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення.

 

Перад гасцямі выступілі благачынны Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Вітальевіч Кісель, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту і валанцёры «сярэбранага» ўзросту Галіна Рыгораўна Халабузар, Ларыса Віктараўна Давыдзенка, член Беларускага саюза журналістаў Леанід Мікалаевіч Акулёнак, псіхолаг ТЦСАН Таццяна Аляксандраўна Матора.

Маладое пакаленне на сустрэчы прадстаўлялі навучэнцы школ гарпасёлка, актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

"Зара"