Міністэрства спорту і турызму інфармуе, што 1 чэрвеня 2023 г. стартаваў III Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».
Сайт арганізатара – https://www.belarustourism.by
Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі запрашаюць да ўдзелу ў III Рэспубліканскім конкурсе сацыяльнай рэкламы «#ПазнайБеларусь».
Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да здзяйснення турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі.
Задачы конкурсу:
- фарміраванне пазітыўнага стаўлення да здзяйснення падарожжаў унутры краіны;
- павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;
- папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;
- уцягванне грамадзян у
Тэрміны
правядзення: з
01 чэрвеня па 27 верасня 2023 года.
Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня па 1 верасня 2023 года.
У конкурсе заяўлена 3 намінацыі:
- «Слоган»;
- «Плакат»;
- «Відэаролік»
(паднамінацыі «Відэаролік арганізацыі» і «Відэаролік падарожніка»).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца усе ахвотныя: фізічныя асобы, у тым ліку дзеці і навучэнская моладзь (студэнты устаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку разам з конкурснай працай не пазней 1 верасня 2023 года.
Google-форма для падачы заявак – https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSedww6TJwJfDEuHrm7dgG2JFjiHYBojRkwfcleU7K9oFhFILQ/viewform