Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб'яўлены агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або аўтарскія калектывы са скульптараў і архітэктараў, а таксама і грамадзяне нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа, якія не маюць спецыяльнай адукацыі. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.
Правядзенне дадзенага мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці з шырокім народным абмеркаваннем накіравана на пошук нацыянальнай ідэі, фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.
Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 лістапада 2022 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, тэрміны аб'яўлення вынікаў, а таксама іншыя неабходныя звесткі размешчаны на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры (www.kultura.by) і Генеральнай пракуратуры (www.prokuratura.gov.by).