Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з 1 сакавіка 2023 года абвешчаны месячнік па навядзенні парадку на зямлі.
Нагадваем, што парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, у тым ліку размяшчэнне адходаў па-за санкцыянаванымі месцамі, невыкананне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі абавязку па забеспячэнні збору адходаў і іх падзелу па відах, цягне адміністрацыйную адказнасць па частцы 3 артыкула 16.44 у выглядзе накладання штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да тысячы базавых велічынь.
Паведаміць аб фактах парушэнняў можна ў Бешанковіцкую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па тэлефонах: 63274, +375 33 695 80 41.