Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшоў у Бешанковічах
Сёння, 11 красавіка, ля брацкай магілы ахвяр вайны, размешчанай пабліз Бешанковіцкага лясгаса ( вул. Мічурына, 1) адбыўся мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Штогод у гэты дзень мы зноў і зноў прыходзім сюды, на гэта святое месца, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты расстралялі больш за 50-ці ні ў чым невінаватых мірных людзей, жыхароў нашага пасёлка.
Больш за 80 гадоў стукаецца ў нашы сэрцы Вялікая Айчынная вайна, стукаецца болем і гневам, журботай і смуткам аб тых, хто забіты на франтах, аб тых, хто стаў ахвярай фашызму ў гады акупацыі. Жахлівай і жорсткай была яна. Дагэтуль адкрываюцца новыя старонкі, папаўняецца смутны спіс імёнаў яе ахвяр. Мы не можам перарабіць гісторыю, але мы абавязаны памятаць аб тых, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі. Аддаць даніну памяці загінуўшым у гады вайны прыйшло нямала землякоў. З прывітальным словам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
«У 2025 годзе мы адзначаем 80-годдзе Вялікай Перамогі. Свой неацэнны ўклад у разгром фашызму зрабіла кожная рэспубліка постсавецкай прасторы, і ў кожнай сям'і сёння жыве памяць пра тых, хто ўстаў на абарону Радзімы, хто не вярнуўся з поля бою, хто сваёй самаадданай працай у тыле коваў Вялікую Перамогу, падкрэсліў Аляксандр Іванавіч. – Фашызм нанёс чалавецтву страшны ўдар. Вайна не шкадавала ні дзяцей, ні старых, ні жанчын – гінулі ўсе незалежна ад узросту, полу, нацыянальнасці.
Больш за ўсё людзей загінула не на франтах, а ў лагерах смерці. Невыносныя ўмовы стваралі для людзей фашысты ў канцлагерах, але зламаць волю да перамогі не змаглі. Гэта страшна памятаць, але гэта нельга забыць. Штогод 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца смутны дзень – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Яго ўстанавілі ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні 11 красавіка 194
З памяці не сцерліся і ніколі не знікнуць жахлівыя злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Нельга без болю ўспамінаць пра звярства фашыстаў, якія закатавалі, расстралялі, задушылі ў газавых камерах мільёны людзей. І праз столькі гадоў фашызм зноў падымае галаву. Зноў грымяць выбухі, гінуць старыя і дзеці, гінуць маладыя салдаты на франтах нікому не патрэбных войнаў.
Фашысцкія злачынствы не маюць тэрміну даўнасці, а гэта значыць, што спробы праслаўлення фашызму можна і трэба лічыць пасобніцтвам у яго распаўсюджванні. Гэтым спробам не павінна быць месца ў сучасным свеце. Жахі Другой сусветнай не павінны паўтарыцца, а памяць пра ахвяр фашызму павінна жыць у кожным з нас.
Самае неймавернае і страшнае са злачынстваў фашызму – лагеры смерці. Галоўнай мэтай фашыстаў у гэтых лагерах было знішчэнне чалавечай годнасці, ператварэнне людзей у жывёл і знішчэнне па нацыянальнай прыкмеце. Усяго праз канцэнтрацыйныя лагеры прайшло больш за 18 млн чалавек, з якіх загінула каля 12 млн.
АУШВІЦ – знішчана больш за чатыры мільёны чалавек. ПАМЯТАЕМ ІХ!
БУХЕНВАЛЬД – 56 тысяч зняволеных. ПАМЯТАЕМ!
ДАХАУ – закатавана або забіта каля сямідзесяці тысяч чалавек. ПАМЯТАЕМ!
МАЙДАНЕК – знішчана каля паўтара мільёна жыццяў. ПАМЯТАЕМ!
ТРЭБЛІНКА і ТРЭБЛІНКА II. У Трэблінцы загінула каля дзесяці тысяч чалавек, у Трэблінцы II – каля васьмісот тысяч. ПАМЯТАЕМ!
МАУТХАУЗЕН – вязнямі было каля трохсот трыццаці пяці тысяч чалавек, пакараны смерцю звыш ста дваццаці двух тысяч чалавек. ПАМЯТАЕМ!
ТРАСТЭНЕЦ – самы буйны лагер смерці ў Беларусі, у ім было знішчана звыш двухсот тысяч чалавек. ПАМЯТАЕМ!
Светлую памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання. Пад гукі метранома думалася: нам гэты свет запаведана берагчы, за будучыню свету мы ў адказе! Падобныя звярствы не павінны паўтарыцца! Ніколі! Шчасця і дабра вам, сябры! Няхай над намі заўсёды будзе чыстае неба!
Да падножжа помніка бешанковічы ўсклалі кветкі.