Шмат цёплых слоў удзячнасці за шматгадовую працу на карысць раёна сёння прагучала ў адрас старшыні райсавета дэпутатаў Генадзя Шведава

Много теплых слов признательности за многолетний труд на благо района сегодня прозвучало в адрес председателя райсовета депутатов Геннадия Шведова

Генадзь Міхайлавіч прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, і дэпутаты падтрымалі яго выбар.

Напутлівыя словы на адрас Генадзя Міхайлавіча, якія прагучалі ад старшыні дэпутацкага корпуса вобласці Дзмітрыя Дзямідава, старшыні райвыканкама Галіны Унуковіч, калег, былі прасякнуты глыбокай павагай.  

З 2010 года Генадзь Міхайлавіч узначальваў раённы Савет дэпутатаў. Ён быў годным кіраўніком, чалавекам, якога заўсёды адрознівалі высокі прафесіяналізм і жаданне дапамагаць людзям.  

«Сёння дэпутацкі корпус Бешанковіччыны баяздольны, ён можа і робіць усё магчымае для таго, каб наш раён квітнеў і з кожным днём станавіўся лепш, а жыццё землякоў было больш якасным», — адзначыў Генадзь Шведаў і шчыра падзякаваў калег-дэпутатаў за плённае супрацоўніцтва.

За шматгадовую добрасумленную працу ў органах мясцовага кіравання і самакіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Бешанковіцкага раёна Генадзь Міхайлавіч удастоены Ганаровай граматы раённага выканаўчага камітэта.




"Зара"