Шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку адкрылі ў Домжарыцах Лепельскага раёна

На тэрыторыі базавай школы ў Домжарыцах Лепельскага раёна адкрылі шматфункцыянальную спартыўную пляцоўку.

Па словах старшыні Лепельскага райвыканкама Міхаіла Кісялевіча, даступнасць спартыўнага аб'екта дапаможа сфарміраваць у мясцовых жыхароў самадысцыпліну і настойлівасць у дасягненні мэтаў.

Новая пляцоўка пабудавана на месцы старога школьнага стадыёна пры падтрымцы Упраўлення справамі Прэзідэнта. Гэта падзея прымеркавана да 100-годдзя ўтварэння Беразінскага біясфернага запаведніка, у цэнтры якога знаходзяцца Домжарыцы, уключаныя ў рэспубліканскі праект «Вёска будучыні».

Шматфункцыянальны комплекс прызначаны для заняткаў варкаўтам, цяжкай атлетыкай, гімнастыкай і іншымі відамі спорту. Ёсць таксама баскетбольная, валейбольная, футбольная пляцоўкі, зона для людзей з дадатковымі патрэбамі.

vitebsk-region.gov.by