Малады мужчына патануў у Бешанковіцкім раёне
1 чэрвеня а 21:27 ратавальнікам паступіла паведамленне аб
патонулым чалавеку ў рацэ Ула ў аграгарадку Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.
Малады мужчына 1994 года нараджэння святкаваў дзень нараджэння сябра, а потым разам з таварышам пайшоў выкупацца на рэчку. Са слоў яго знаёмага, ён скокнуў у ваду з берага і назад ужо не вынырнуў. Пасля беспаспяховых спроб знайсці таварыша, малады чалавек выклікаў ратавальнікаў. Цела патонулага мужчыны было знойдзена і дастану з вады работнікамі АСВОД ужо ўдзень 2 чэрвеня. Следчымі органамі праводзіцца праверка.
Ратавальнікі заклікаюць грамадзян да адказнасці пры адпачынку каля вады: купацца варта толькі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах, не варта заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення. У большасці выпадкаў менавіта ўжыванне алкаголю з'яўляецца галоўнай умовай гібелі людзей на вадзе. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, не дапускайце бестурботных учынкаў!