Маніторынг аб'ектаў ЗПГ

     У перыяд з 17 па 20 студзеня 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ў будынках інтэрнатаў УА «Ульскі ДПЛ сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М.Даватара», у т.л. праведзены маніторынг выканання заканадаўства пры ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі ТАА «Строймастэр плюс» на аб'ектах установы.

     У ходзе праведзенай работы вывучана дакументацыя, праведзены вусны апытанне работнікаў установы, абследаваны будынкі інтэрнатаў і прылеглая да іх тэрыторыя.

     Пры гэтым было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам установы ўстаноўлены адпаведны проціпажарны рэжым, своечасова праводзяцца проціпажарныя інструктажы, работнікі навучаны па праграмах ПТМ, арганізавана работа пазаштатных пажарных фарміраванняў (ДПД і ПТК). Апытанне паказала, што работнікі валодаюць дастатковымі ведамі правілаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянняў у выпадку узнікнення пажару, выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. Установа забяспечана нарматыўна – метадычнай і даведачнай літаратурай па пытаннях пажарнай бяспекі.

     Разам з тым выяўлены шэраг парушэнняў «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання» зацверджаных дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7, такіх як:

планы эвакуацыі людзей пры пажары будынка інтэрната №1 не адпавядаюць устаноўленай форме;

не ва ўсіх жылых памяшканнях інтэрната №1, прызначаных для часовага пражывання людзей, на бачных месцах вывешаны схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей з адпаведнага паверха і памяткі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару;

у дзвярах двух лесвічных клетак інтэрнатаў №1 і №2 часткова адсутнічаюць (пашкоджаны) ушчыльненні ў прытворах;

дзверы лесвічных клетак інтэрнатаў №1 і №2, якія вядуць непасрэдна наружу, знаходзяцца ў адкрытым стане, разам з тым замест запорных прылад, якія лёгка адчыняюцца, у палотнах дзвярэй маюцца замкі пад ключ.

Наяўнасць парушэнняў патрабаванняў ТНПА сведчыць аб неабходнасці ўдасканалення сістэмы кантролю за станам пажарнай бяспекі.

З работнікамі ўстановы, задзейнічанымі пры эксплуатацыі будынкаў інтэрнатаў, праведзены інструктаж (выступленне ў працоўным калектыве).

Па выніках маніторынгу на дадзены момант кіраўніку ўстановы адукацыі ўручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі. У выпадку невыканання рэкамендацый да кіраўніка і службовых асоб могуць быць прыняты меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Старшы інспектар ІНіП

Бешанковіцкага РАСА Мілашкін А.А.