Маніторынг аб'ектаў пражывання грамадзян
У перыяд з 30 жніўня па 11 верасня 2024 года работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бешанковіцкі камунальнік», (г.п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, 102; кіраўнік – Слівец Ігар Георгіевіч) у дачыненні да будынкаў інтэрната і гасцініцы.
У ходзе праведзенай работы вывучана прадастаўленая дакументацыя, абследаваны будынкі (памяшканні) і прылеглая да іх тэрыторыя.
Так, згодна з пастаўленымі ў рашэнні на правядзенне маніторынгу пытаннямі, былі выяўлены такія парушэнні рэжымнага характару як:
- будынак гасцініцы:
планы эвакуацыі людзей пры пажары будынка не адпавядаюць патрабаванням (не сарыентаваны; не верныя кантактныя нумары тэлефонаў МНС, адсутнічаюць кантактныя нумары тэлефонаў службовых асоб, схематычны план 1 паверха не адпавядае планаванню і г.п.);
не забяспечаны ў поўным аб'ёме працаздольнымі (спраўнымі) першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі) памяшканні падвала;
не забяспечана магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа замкаў (запораў) на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (дзверы з калідора 4-га паверха ў лесвічную клетку і з 3-га паверха ў запасную лесвічную клетку);
не забяспечана адпаведнасць дыманепранікальных дзвярэй лесвічных клетак і дзвярэй, што аддзяляюць калідор першага паверха ад вестыбюля (адсутнічалі ўшчыльняльнікі ў прытворах і прылады аўтаматычнага самазачынення);
адсутнічае абарона ад механічнага пашкоджання апавяшчальнікаў (табло «Выхад»), устаноўленых у калідорах 1, 3 і 4 паверхаў на вышыні менш за 2,2 м ад узроўню падлогі;
сістэмы апавяшчэння і кіравання эвакуацыяй людзей пры пажары не працуюць;
ручныя пажарныя апавяшчальнікі не абазначаны знакамі пажарнай бяспекі згодна з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026;
- будынак інтэрната:
шлейф № 2 (кватэра (пакой) 11 1-га паверха) сістэмы пажарнай сігналізацыі, згодна з выноснай панэллю кіравання, знаходзіцца ў няспраўнасці;
ручныя пажарныя апавяшчальнікі не абазначаны знакамі пажарнай бяспекі згодна з патрабаваннямі ГОСТ 12.4.026;
планы эвакуацыі людзей пры пажары будынка не адпавядаюць патрабаванням (няправільныя кантактныя нумары тэлефонаў МНС, адсутнічаюць кантактныя нумары тэлефонаў службовых асоб, не абазначаны месцы знаходжання ручных пажарных апавяшчальнікаў і г.п.);
не забяспечаны ў поўным аб'ёме працаздольнымі (спраўнымі) першаснымі сродкамі пажаратушэння (вогнетушыцелямі) памяшканні калідораў 3-х паверхаў;
не забяспечана адпаведнасць дыманепранікальных дзвярэй лесвічных клетак і дзвярэй, што падзяляюць калідоры першага паверха (часткова адсутнічаюць ушчыльняльнікі ў прытворах).
Па выніках маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі, у якіх пазначаны канкрэтныя парушэнні пажарнай бяспекі і тэрміны іх ліквідацыі, у адрас вышэйстаячага кіраўніцтва падрыхтавана абагульненая інфармацыя.
Даведачна:
У выпадку невыканання рэкамендацый могуць быць прыняты меры адміністрацыйнага уздзеяння.
Адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана арт. 24.36 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Кансультацыю па пытаннях пажарнай бяспекі можна атрымаць у работнікаў сектара нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага РАНС па адрасе: г.п. Бешанковічы. вул. Урыцкага, 100, або па
тэлефоне 8 (02131) 6 51 55.
Старшы інспектар СНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.