Маніторынг інтэрната ПМК-41
У перыяд з 20 па 23 сакавіка 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены планавы маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі ў будынку інтэрната камунальнага будаўнічага унітарнага прадпрыемства «Бешанковіцкая ПМК-41», кіраўніком якога з'яўляецца Пашэлюк Сяргей Мікалаевіч.
У ходзе праведзенай работы вывучана дакументацыя, праведзены вусны апытанне работнікаў, абследаваны будынак інтэрната і прылеглыя да яго тэрыторыі.
Пры гэтым было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам прадпрыемства ўстаноўлены адпаведны проціпажарны рэжым, своечасова праводзяцца проціпажарныя інструктажы, работнікі навучаны па праграмах ПТМ, арганізавана работа пазаштатных пажарных фарміраванняў (ДПД і ПТК). Апытанне паказала, што работнікі валодаюць дастатковымі ведамі правілаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянняў у выпадку узнікнення пажару, выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. Прадпрыемства забяспечана нарматыўна – метадычнай і даведачнай літаратурай па пытаннях пажарнай бяспекі.
Разам з тым выяўлены наступныя выяўлены шэраг парушэнняў, якія ў адпаведнасці з пунктам 3.5 дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 №7 падлягаюць ліквідацыі па меркаванні суб'екта гаспадаркі, з прычыны таго, што патрабаванні ўведзены пасля пачатку эксплуатацыі аб'екта, а менавіта:
работнікаў, задзейнічаных у рэалізацыі плана эвакуацыі людзей пры пажары (члены добраахвотнай пажарнай дружыны і іншыя), не забяспечаны самавыратавальнікамі фільтруючага тыпу;
інтэрнат не абсталяваны аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі з прыладай перадачы паведамлення на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі;
інтэрнат не абсталяваны сістэмай апавяшчэння людзей пры пажары.
Дадзеныя мерапрыемствы ў комплексе пры іх наяўнасці на аб'ектах суб'ектаў гаспадарання ўплываюць на своечасовае выяўленне загарання і яго ліквідацыю, а таксама бяспечную эвакуацыю людзей, і як следства мінімізацыю прычыненай шкоды.
Аб выяўленых парушэннях кіраўніцтва прадпрыемства праінфармавана асабіста.
Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАСА Мілашкін А.А.