Маніторынг стану сістэм пажарнай аўтаматыкі ва ўстановах адукацыі
У перыяд з 6 па 25 мая 2021 года інспекцыяй нагляду і
прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
праведзены пазапланавы маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства пры
ажыццяўленні дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў частцы тэхнічнага
абслугоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі ТАА «СтройэлектрасВыяўленыя парушэнні, якія не патрабуюць значнага часу і затрат, у цяперашні час устраняюцца. Разам з тым маецца шэраг і неўстараненых парушэнняў, па факце якіх да выканання прапанавана:
- забяспечыць фактычнае супадзенне пераклікаў памяшканняў, якія ахоўваюцца устаноўкай пажарнай аўтаматыкі, з размяшчэннем шлейфаў і выведнікаў у ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» і ДУА «Яслі-сад №5 г.п.Бешанковічы»;
- аформіць пашпарты сістэм пажарнай сігналізацыі ўсіх устаноў адукацыі;
- забяспечыць правядзенне планавага тэхнічнага абслугоўвання сістэм усіх устаноў у поўным аб'ёме рэгламентаў тэхнічнага абслугоўвання № 1 і № 2 згодна з тэхналагічнымі картамі на сістэму, інструкцыямі па эксплуатацыі тэхнічных сродкаў, тэхнічнымі ўмовамі, ТНПА;
Даведка:
Пры правядзенні зверкі з пультам цэнтралізаванага
назіранні МНС выяўлена нязначная колькасць сігналаў «Пажар» і «Няспраўнасць» пры колькасці канечных
прылад да 40.
- кожны від работ па тэхнічным абслугоўванні сістэмы фіксаваць персаналам Выканаўцы ў журналах рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце Выканаўцы і Заказчыка з указаннем яе вынікаў, заверых подпісамі прадстаўнікоў Заказчыка;
Даведачна:
Пры правядзенні зверкі з ПЦН МНС выяўлена праходжанне сігналаў «Пажар» і «Няспраўнасць» якія не пацверджаны запісамі ў журнале.
- забяспечыць вядзенне часопіса «Уліку няспраўнасцей» у ДУА «Яслі-сад №1 г.п. Бешанковічы» ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэгістраваных паказчыкаў, вызначаных часопісам;
- забяспечыць указанне канкрэтных прычын няспраўнасцей (адмоваў) пры запаўненні часопіса «Уліку няспраўнасцей» ДУА «Яслі-сад №1 г.п. Бешанковічы» і ДУА «Ульскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна»;
-прад'яўляць выкананыя работы па рэгламентным тэхнічным абслугоўванні сістэм пажарных сігналізацый ДДУ «Улльскі дзіцячы сад Бешанковіцкага раёна» адказнай асобе Заказчыка альбо асобе, яго замяшчаючай па загадзе Заказчыка;
- правесці пазапланавы кантроль якасці абслугоўвання установак пажарнай аўтаматыкі з мэтай выяўлення адхіленняў ад патрабаванняў да якасці выконваемых работ, устаноўленых у ТНПА (тэхналагічных картах, інструкцыях па эксплуатацыі тэхнічных сродкаў, тэхнічных умовах), а таксама ў дагаворы на тэхнічнае абслугоўванне сістэмы пажарнай аўтаматыкі, выяўлення прычын, якія выклікалі гэтыя адхіленні. Распрацаваць мерапрыемствы па ліквідацыі парушэнняў, павышэнню якасці абслугоўвання.
Пры правядзенні маніторынгу работнікі абслугоўваючай арганізацыі і аб'екта праінструктаваны па пытаннях пажарнай бяспекі пры абслугоўванні і эксплуатацыі сістэм пажарнай аўтаматыкі.
Старшы інспектар ІНіП
Бешанковіцкага РАНС Мілашкін А.А.