Маніторынг аб'ектаў энергетыкі

     У перыяд з 30 па 31 сакавіка 2020 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у межах удзелу МНС у міждзяржаўнай рабочай групе па вывучэнні выканання Міністэрствам энергетыкі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», да выканання задач у галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый вывучаны пытанні выканання названым міністэрствам заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне пажарнай бяспекі праведзены пазапланавыя маніторынгі выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковыя для выканання патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі на аб'ектах філіялаў «Віцебскія электрычныя сеткі» (Бешанковіцкі РЭС) і «Энергазбыт» (Бешанковіцкі РПСУ) Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскэнерга», а таксама Бешанковіцкай раённай энергагазінспекцыі Віцебскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнергагазнагляду па Віцебскай вобласці ДУ «Дзяржэнергагазнагляд».

    У ходзе праведзенай работы вывучана дакументацыя, праведзены вусны апытанне работнікаў, абследаваны адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі і прылеглыя да іх тэрыторыі.

  Пры гэтым было ўстаноўлена, што кіраўніцтвам суб'ектаў гаспадарання ўстаноўлены адпаведны проціпажарны рэжым, арганізавана правядзенне проціпажарных інструктажоў і навучанне па праграмах ПТМ, арганізавана работа пазаштатных пажарных фарміраванняў (ДПД і ПТК). Апытанне паказала, што работнікі валодаюць дастатковымі ведамі правілаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. Спецыялісты забяспечаны нарматыўна – метадычнай і даведачнай літаратурай па пытаннях пажарнай бяспекі.

  Парушэнняў «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да зместу і эксплуатацыі капітальных збудаванняў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якіяX-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4