Мудрасць, вопыт, бяспека
У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» у Задарожскім сельскім доме культуры Бешанковіцкага раёна прайшоў конкурс «Мудрасць. Вопыт. Бяспека».
Сёння у Задарожскім сельскім доме культуры было па-сапраўднаму весела і святочна: у ім праходзіла свята, арганізаванае ратавальнікамі і мясцовымі жыхарамі. Конкурс «Мудрасць. Вопыт. Бяспека» – выдатная магчымасць весела і з карысцю правесці час. Удзельнікаў чакала адразу некалькі выпрабаванняў: візітная візітоўка; бабуліны рэцэпты бяспекі: а ну-ка, бабулі, а-ну, прыгажуні; эксперты ў бяспецы, бабуліны рукі не ведаюць нуды, вочы баяцца, а рукі робяць. У рамках выпрабаванняў удзельнікі паказвалі свае творчыя навыкі, апраналі баявую вопратку, усталёўвалі апавяшчальнікі, спаборнічалі ў кулінарным майстэрстве.
Вядома, сярод роўных не можа быць пераможцы і кожны з удзельнікаў заслужана атрымаў свой падарунак у выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі МНС, але самае важнае, кожны з удзельнікаў пры падрыхтоўцы да конкурсу, успомніў правілы бяспекі!