«Мы – грамадзяне Беларусі!»
У Дзень Канстытуцыі бяшанковіцкія ратавальнікі прынялі ўдзел ва ўсебеларускай акцыі «Мы грамадзяне Беларусі!» Гэтая акцыя сёлета праходзіць ужо 17-ы раз і аб'яднала амаль 3,5 тысячы юнакоў і дзяўчат. Задача акцыі – знаёмства з гісторыяй і значэннем сімволікі нашай краіны, дакументамі, асноўнымі законамі, правамі і абавязкамі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
З рук першага намесніка начальніка Бяшанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталя Рабенка галоўны дакумент дарослага жыцця традыцыйна атрымалі школьнікі, якім споўнілася 14 гадоў.
Ратавальнік адзначыў, што менавіта сёння прынятыя на Рэферэндуме 27 лютага 2022 года нашымі грамадзянамі змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь уступаюць у сілу. Наша задача шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву, разам рабіць усё магчымае для ўмацавання нашай любімай Беларусі!