На красавік прызначана 70 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці, большасць за базавую велічыню

Самым дарагім аб'ектам, прададзеным камітэтам у сакавіку, стаў комплекс будынкаў і збудаванняў на вуліцы Новы Быт у Віцебску. Раней капітальныя будынкі выкарыстоўваліся філіялам «Віцебскія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга».

Аб'ект выстаўляўся на аўкцыён па ацэначным кошце, без зніжэння цаны продажу. У выніку, на аўкцыёне за 247 тысяч рублёў адзіны комплекс набыла прыватная будаўнічая арганізацыя з Віцебскага раёна, якая плануе выкарыстоўваць аб'екты для пашырэння сваёй вытворчай дзейнасці.

Усяго за тры месяцы гэтага года камітэтам было абвешчана 220 аўкцыёнаў, з якіх выніковымі сталі 30. Пры гэтым дзяржаўны бюджэт папоўніўся на суму 632 тыс. рублёў.

На красавік камітэтам ужо выстаўлена на продаж на аўкцыёне 70 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржаўнай маёмасці, большасць з якіх (43) прапануюцца за базавую велічыню.

Сярод іх ёсць і аб'екты гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Сядзіба «Малыя Дальцы», XIX стагоддзе. Ушацкі раён, в. Новае Жыццё, 5а

Так, у красавіку, усяго за 40 рублёў можна будзе набыць старадается сядзібу «Малыя Дальцы», размешчаную ў в. Новае Жыццё Ушацкага раёна.

Сядзіба была пабудавана ў 1848 годзе. Калісьці тут у маёнтку была пастаўлена адна з першых беларускіх п'ес "Міхалка".

Да 2013 года будынак выкарыстоўваўся ў якасці канторы мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

Абавязковай умовай продажу з'яўляецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ у тэрміны, устаноўленыя праектна-каштарыснай дакументацыяй, але не пазней пяці гадоў з моманту заключэння дагавора куплі-продажу.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 

Крыніца: vitebsk-region.gov.by