На Бешанковіччыне з 13 сакавіка дзейнічае забарона выхаду на лёд у перыяд яго разбурэння

На Бешенковиччине с 13 марта действует запрет выхода на лед в период его разрушения

18 сакавіка 2026

На Бешанковіччыне з 13 сакавіка дзейнічае забарона выхаду на лёд у перыяд яго разбурэння

«Нягледзячы на тое, што Заходняя Дзвіна, малыя рэкі ад яе ўжо ачысціліся, на азёрах лёд застаецца, але ён надзвычай падступны ў перыяд разбурэння, — папярэджвае старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» Сулейман Садыкаў. — Выхад на лёд цяпер — гэта не толькі пытанне бяспекі, але і адміністрацыйнай адказнасці».

Берагавыя лініі штодня патрулююць супрацоўнікі РАНС, РАУС і АСВОДа. Аматарам зімовай рыбалкі лепш адкласці снасці да наступнага сезона, каб не рызыкаваць жыццём і кашальком.

"Зара"