На Бешанковіччыне стартавала рэспубліканская прафілактычная акцыя МНС «За бяспеку разам»

Статыстыка сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе з'яўляецца невіду знанне або грэбаванне мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да веснава-летага перыяду з 10 па 28 красавіка праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Работнікі раённага аддзела МНС падчас аглядавых камісій правядуць тлумачальную работу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і самотным пажылым людзям, інвалідам, шматдзетным сем'ям, абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі.