На Бешанковіччыне стартуе акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

З такім заклікам звяртаюцца праваахоўнікі да бацькоў. Таксама называецца і рэспубліканская акцыя МНС, якая будзе праходзіць у раёне з 10 мая па 1 чэрвеня.

Траўматызм і гібель дзяцей – гэта вынік бестурботнасці дарослых, якія павінны былі за імі сачыць, але ў нейкі моманты аслабілі пільнасць. Навучыць дзяцей правілам бяспекі, правесці цікавыя навучальныя конкурсы і гульні —  усё гэта і не толькі прапануюць ратавальнікі ў рамках акцыі.

Пройдзе яна ў два этапы. Першы этап — з 10 па 22 мая, ён прымеркаваны да Міжнароднага дня сям'і і будзе праводзіцца на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей, ва ўстановах аховы здароўя, гандлёвых кропках.

Другі этап — з 23 мая па 1 чэрвеня, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў шматдзетных сем'ях, дашкольных установах, школах.

Для таго, што б папярэдзіць бяду, ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць аб важнасці навучання дзяцей правілам пажарнай бяспекі:  расказвайце дзецям аб пажарабяспечнымпаводзінах, будзьце прыкладам і ўзорам для пераймання. Нумар службы выратавання – 101!