На Бешанковіччыне выпаў снег, ДАІ заклікае кіроўцаў быць асцярожнымі на дарогах

На Бешенковиччине выпал снег, ГАИ призывает водителей быть осторожными на дорогах

24 лістапада 2025

На Бешанковіччыне выпаў снег, ДАІ заклікае кіроўцаў быць асцярожнымі на дарогах

Кіроўцам пры руху неабходна выконваць меры бяспекі, выбіраць бяспечную хуткасць, максімальна трымаць дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і манеўраў за рулём, па магчымасці адмовіцца ад абгону.

Адмоўцеся ад паездак, калі вы яшчэ не змянілі шыны на зімовыя.

Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры перасячэнні праезнай часткі. У непагодлівае надвор'е важна зрабіць сябе больш заўважнымі, выкарыстаўшы святлоадбівальныя элементы.

"Зара"