На пасаду пракурора Бешанковіцкага раёна прызначаны Сяргей Урбановіч

На пасаду пракурора раёна прызначаны Сяргей Урбановіч. Сяргей Урбановіч нарадзіўся 15 верасня 1987 года ў г.п. Шаркаўшчына Віцебскай вобласці. Мае вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 2010-м скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Пасля заканчэння ўніверсітэта свой працоўны шлях пачаў стажорам на пасадзе памочніка пракурора Ушацкага раёна, затым быў памочнікам пракурора.

У 2011-м прызначаны памочнікам пракурора Першамайскага раёна г. Віцебска. Будучы старшым памочнікам пракурора Першамайскага раёна абласнога цэнтра, у 2013 годзе быў прызначаны старшым памочнікам пракурора г. Віцебска, дзе адслужыў пяць гадоў.

Да прызначэння пракурорам Бешанковіцкага раёна (з 2018-га і да снежня гэтага года) служыў у пракуратуры Віцебскай вобласці на пасадзе пракурора аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 1 класа С.А.Кір'янаў