На пажары ў Бешанковіцкім раёне мужчына атрымаў апёкі 95% цела

20 сакавіка а 17-53 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў аграгарадку Улла Бешанковіцкага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне жылога дома.

Гаспадыня, 1970 года роду, пражывала сумесна з мужчынам, 1987 года нараджэння. На момант узнікнення пажару жанчына была на працы. Да прыбыцця ратавальнікаў мужчына жытло пакінуў самастойна, пазней яго з апёкамі 95% цела шпіталізавалі ў бальніцу.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, стол, сцены і маёмасць. Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве найбольш верагодныя версіі ўзнікнення пажару – гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні мужчынам або парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльнай печы.

МНС нагадвае: не

не пакідайце без нагляду печы, якія топiце, не закідвайце непатушаныя запалкі і недакуркі на гаручыя матэрыялы. Беражыце сябе!