На пажары ў Бешанковіцкім раёне загінуў мужчына

26 жніўня ў 6-32 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары дома ў аграгарадку Астроўна Бешанковіцкага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару, назіралася моцнае задымленне ўнутры дома. Яго гаспадар, мужчына 1977 года нараджэння, у гэты час знаходзіўся ўнутры. Яшчэ да прыезду ратавальнікаў ён быў знойдзены ў пакоі на падлозе мясцовымі жыхарамі і вынесены на свежае паветра, аднак медыкі, якія прыбылі да месца НС, канстатавалі яго смерць.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі, агнём у доме пашкоджана маёмасць, задымлены сцены.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.