На пажары ў Воршы загінула жанчына і яе малалетні сын

15 красавіка ратавальнікам Оршы паступіла інфармацыя аб пажары ў кватэры па вуліцы Задняпроўскай у горадзе Орша.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС нічога не назіралася, пры правядзенні разведкі ў пад'ездзе прысутнічаў пах дыму.

Са слоў відавочцаў загаранне адбылося ў кватэры на другім паверсе пяціпавярховіка. У ёй пражывалі дачка гаспадыні, 1995 года нараджэння разам з сястрой 1998 года нараджэння і двума сынамі 2015 і 2017 гадоў нараджэння.

У ходзе тушэння пажару работнікам МНС у жыллі ў непрытомным стане выяўлены жанчына, 1995 года нараджэння і яе сын 2017 года нараджэння. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі канстатавана іх смерць.

У выніку пажару ў кватэры задымлены сцены і столь, у жылым пакоі пашкоджана маёмасць.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.

МНС нагадвае важныя правілы, якія абавязаны ведаць кожны дарослы: не пакідайце без нагляду дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, не дазваляйце ім карыстацца лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі; сачыце за газавымі і электрычнымі прыборамі; растлумачце дзіцяці, што нельга гуляць з лёгкаўзгаральнымі прадметамі і вадкасцямі (запалкі, запальніцы, аэразолі і г. д.), нельга паварочваць вентылі газавай пліты і калонкі, нельга чапаць рэжучыя і колючыя прадметы (нажы, нажніцы, іголкі і г. д.); у выпадку выяўлення пажару неадкладна тэлефанаваць па нумары 101.