На працягу ўсяго гэтага тыдня ў Бешанковічах пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню гарадскога пасёлка

На протяжении всей этой недели в Бешенковичах будут проходить праздничные мероприятия, посвященные Дню городского поселка

Актывісты раённай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Моладзь ЗаСправу!" — навялі парадак у парку камсамольцаў.

"Мы – нашчадкі абаронцаў Айчыны павінны захаваць сваю спадчыну, памяць аб тых, хто цаной жыцця здабываў нам свабоду і незалежнасць, — падкрэсліла першы сакратар РК ГА "БРСМ" Алена Бабарэнь. — Кожны дагледжаны абеліск, помнік, мемарыял – сувязуючая ніць паміж пакаленнямі".

А ў 20 гадзін ля Кургана Славы адбылася лічбавая патрыятычная акцыя "80 гадоў Перамогі!"






"Зара"