На радыёперадавальных станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы

Філіял «Міжгародная сувязь» РУП «Белтэлекам» паведамляе, што на радыёперадаючых станцыях РУП «Белтэлекам» будуць зменены частотныя каналы, на якіх трансліруюцца ў эфір тэлевізійныя праграмы.

У адным частотным канале лічбавага тэлебачання ажыццяўляецца трансляцыя набору з некалькіх тэлевізійных праграм адначасова. Кожны такі набор называецца «мультыплекс». У маштабах краіны трансліруецца тры мультыплексы, а менавіта:

1-ы мультыплекс уключае адкрытыя тэлевізійныя праграмы «Беларусь 1», «АНТ», «СТБ», «Мір», «Расія-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Беларусь 2», «Беларусь 3»;

2-і мультыплекс уключае адкрытую (незакадаваную) праграму «Беларусь 5» і 19 закадаваных праграм у межах паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»);

3-і мультыплекс уключае 19 закадаваных праграм у межах паслугі па доступе да сеткі эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання («Эфірная ZALA»).

У некаторых раёнах лакальна ажыццяўляецца трансляцыя рэгіянальных мультыплексаў, арганізаваных мясцовымі тэлерадыёкампаніямі.

Для захавання магчымасці прагляду тэлевізійных праграм неабходна пераналадзіць прыёмнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і г.п.), на новыя частотныя каналы ў адпаведнасці з прыведзенай ніжэй табліцай.

Табліца 1 - Звесткі аб змяненні частотных каналаў, радыётэлевізійных станцый, ахопліваемых раёнах і тэрмінах правядзення работ

№ п/п

Размяшчэнне радыётэлевізійнай перадаючай станцыі

Ахопліваемыя раёны

Мультыплекс

Існуючы частотны канал (частата)

Новы частотны канал (частата)

Дата пераходу на новы частотны канал*

Віцебская вобласць

жнівень 2021

1

Мінская вобласць, АРТПС Мядзел

Пастаўскі

2-і

51

 (714 МГц)

41

(634 МГц)

31.08.2021

верасень 2021

2

Віцебская вобласць, АРТПС Шаркаўшчына

Шаркаўшчынскі

Глыбоцкі

Міёрскі

Пастаўскі Браслаўскі

2-і

53

(730 МГц)

23

 (490 МГц)

06.09.2021

3

Магілёўская вобласць, ОРТПС Магілёў

Аршанскі

Талачынскі

1-ы

49

(698 МГц)

21

(474 МГц)

 08.09. 2021

4

Аршанскі

Талачынскі

2-і

56

(754 МГц)

32

(562 МГц)

 08.09. 2021

5

Віцебская вобласць, АРТПС Долгінава

Мёрскі

Верхнядзвінскі

Расонскі

2-і

53

(730 МГц)

23

(490 МГц)

09.09.2021

6

Магілёўская вобласць, АРТПС Запруссе

Дубровенскі

1-ы

49

(698 МГц)

21

(474 МГц)

 15.09. 2021

* дата пераходу на новы частотны канал можа быць зменена. За абнаўленнем інфармацыі сачыце на сайтах РУП «Белтэлекам».

Звяртаем увагу, што прыведзеныя вышэй змены частотных каналаў будуць ажыццяўляцца толькі ў сетцы эфірнага наземнага лічбавага тэлебачання.

Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам» або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП «Белтэлекам» па нумары 123.

Даведачная інфармацыя:

Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайтах РУП «Белтэлекам» па наступных спасылках:

1-ы мультыплекс:https://www.beltelecom.by/business/tv/map-coverage-in-the-first-multiplex-in-the-dvb-t-standard

2-ы мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

3-і мультыплекс http://zala.by/karta-okhvata

Рэгіянальнае ТВ https://www.beltelecom.by/business/tv/regional-digital-tv-broadcasting.

Звесткі ў табліцы прыведзены на перыяд жнівень-верасень 2021 года. Інфармацыя на наступныя месяцы будзе накіравана дадаткова.