На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пройдзе шэраг прафілактычных мерапрыемстваў
У сувязі са складзенай аператыўнай абстаноўкай, рэзкім павелічэннем колькасці пажараў у жылым сектары, а таксама ў прыродных экасістэмах, у Бешанковіцкім раёне прынята рашэнне аб правядзенні шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд з 08 па 11 лістапада.
На працягу тыдня суб'екты прафілактыкі правядуць тлумачальную працу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, інвалідам, шматдзетным сем'ям і асобам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі.
Таксама ратавальнікі нагадваюць, што адказнасць за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў домаўладаннях нясуць пражываючыя ў іх грамадзяне!