На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пройдзе шэраг прафілактычных мерапрыемстваў

За бягучы перыяд 2024 года ў Бешанковіцкім раёне адбылося 7 пажараў (+40% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года, тады здарылася 5 пажараў), на пажарах загінула 2 чалавекі (рост у 2 разы: летась загінуў 1 чалавек.
Найбольшая колькасць загінулых ад пажараў людзей у жыллёвым фондзе ў 2023 годзе і за папярэднія 3 гады, зарэгістравана: у Бешанковіцкім і Ульскім сельсаветах Бешанковіцкага раёна.
У сувязі са складзенай аператыўнай абстаноўкай, рэзкім павелічэннем колькасці пажараў у жылым сектары, прынята рашэнне аб правядзенні шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў у Верхскім і Верхнякрывінскім сельскіх Саветах Бешанковіцкага раёна ў перыяд з 15 па 18 мая.
На працягу тыдня суб'екты прафілактыкі правядуць раз'ясняльную працу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, інвалідам, і асобам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць урокі бяспекі ва ўстановах адукацыі, сустрэнуцца з насельніцтвам.
Таксама з 15 мая стартуе Рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», якая працягнецца да 1 чэрвеня. Траўматызм і гібель дзяцей – гэта вынік бяспечнасці дарослых, якія павінны былі за імі глядзець, але ў нейкі момант аслабілі пільнасць. Навучыць дзяцей правілам бяспекі, правесці цікавыя навучальныя конкурсы і гульні — усё гэта і нетолькі прапануюць ратавальнікі ў рамках акцыі.
Для таго, каб папярэдзіць бяду, ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць аб важнасці навучання дзяцей правілам пажарнай бяспекі: распавядайце дзецям аб пажарабяспечных паводзінах, будзьце прыкладам і ўзорам для пераймання. Нумар службы выратавання – 101!