На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна пройдзе шэраг прафілактычных мерапрыемстваў
У 2024 годзе ў Бешанковіцкім раёне павялічылася колькасць загінулых на пажарах, і за ўвесь год загінула 3 чалавекі, а ўдзельны паказчык колькасці загінулых ад пажараў людзей на 100 тыс. насельніцтва перавышае сярэднеабласны ў 2 разы.
Найбольшая колькасць загінулых ад пажараў людзей у жыллёвым фондзе ў 2024 годзе і за папярэднія 3 гады зарэгістравана: у Бешанковіцкім і Ульскім сельсаветах Бешанковіцкага раёна.
У сувязі са складзенай аператыўнай абстаноўкай, рэзкім павелічэннем колькасці пажараў у жылым сектары, прынята рашэнне аб правядзенні шэрагу прафілактычных мерапрыемстваў у вышэйуказаных сельскіх Саветах Бешанковіцкага раёна ў перыяд з 10 па 14 лютага.
На працягу тыдня суб'екты прафілактыкі правядуць тлумачальную працу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і самотна пражываючым пажылым людзям, інвалідам і асобам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі.