На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў

    У сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі раёна III класа пажарнай небяспекі і працяглым сухім надвор'ем, адсутнасцю ападкаў, а таксама на падставе рашэння Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 12.04.2021 года № 291 «Аб абмежаванні і забароне наведвання лясоў» Бешанковіцкі лясгас паведамляе аб увядзенні абмежавання наведвання лясоў з 03.05.2023 года да моманту зніжэння пажаранебяспечнай абстаноўкі ў лясах. У дадзены перыяд на тэрыторыі ляснога фонду забараняецца:
- уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю ляснога фонду Бешанковіцкага раёна, за выключэннем лясных дарог, якія вядуць да населеных пунктаў або да культурна-аздараўленчых, турыстычных, рэкрэацыйных аб'ектаў (у тым ліку да добраўпарадкаваных ва ўстаноўленым парадку месцаў адпачынку);
- развядзенне вогнішчаў;
- правядзенне масавых мерапрыемстваў.
   Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах 6-07-56 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення), +375 33 394 26 24 (інжынер па ахове лесу Усцюгаў Валерый Генадзевіч).