На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд часу з 29 ліпеня па 3 жніўня 2019 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт».
З мэтай паляпшэння аператыўнай абстаноўкі і прыняцця дадатковых мер, накіраваных на прафілактыку злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў насельніцтва да праблемы гвалту, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні задач па мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, што здзяйсняюцца на гэтай глебе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 29 ліпеня па 3 жніўня 2019 года праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт».
У вырашэнні праблем гвалту ў сям'і Вам дапамогуць:
1. Праваахоўныя органы.Калі Вы падвяргаліся сямейнаму гвалту, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102.
2. Псіхолагі і юрысты бясплатнай гарачай тэлефоннай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801.Лінія працуе штодня з 8:00 да 20:00, патэлефанаваць можна з любой кропкі Рэспублікі. Дапамога аказваецца ананімна і бясплатна.
3. Тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтраў маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія могуць разабрацца ў сітуацыі, што склалася.
4. Медыцынскія ўстановы.Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звярніцеся па медыцынскую дапамогу і зафіксуйце пабоі.
5. Грамадскія аб'яднанні.Акажуць Вам псіхалагічную, сацыяльную і юрыдычную дапамогу.
Акрамя гэтага, ПРОСІМ паведаміць аб месцах размяшчэння «кропак» незаконнага вырабу, захоўвання або збыту спіртазмяшчальнай (алкагольнай) прадукцыі. Яны адна з прычын п'янства, якое запавольвае наша працвітанне, выклікае гвалт, павышаную смяротнасць, распад сем'яў, матчыны і дзіцячыя слёзы.
«Гарачая лінія» Бешанковіцкага РАУС
Тэл. 102, МТС 5975988; Velkom 3592202
Тэлефоны працуюць кругласутачна.
Ананімнасць гарантуем.