На Віцебшчыне стартавала прафілактычная акцыя

На Витебщине стартовала профилактическая акция

26 лютага 2025

На Віцебшчыне стартавала прафілактычная акцыя

З 26 лютага па 7 сакавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці будзе праходзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне кіберзлачынстваў.

Недастатковы ўзровень лічбавай пісьменнасці, залішняя даверлівасць грамадзян прывялі да росту крадзяжоў маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Асноўнымі спосабамі здзяйснення злачынстваў застаюцца «фішынг» і «вішынг», устаноўка праграмы аддаленага доступу.

Падчас дэкады кібербяспекі супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў, у навучальных установах. Раскажуць пра тое, як не стаць ахвярай кібермахляроў. У межах адпрацоўкі жылога сектара правядуць індывідуальныя гутаркі з грамадзянамі і найбольш уразлівай катэгорыяй – самотна пражываючымі пажылымі людзьмі.