На пытанні жыхароў Бешанковіцкага раёна адкажа старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай палаты

    26 студзеня 2023 года на сувязі з прыдзвінцамі будзе старшыня Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Т. С. Маскіна. Адрасаваць Таццяне Станіславаўне пытанні, якія тычацца афармлення спадчыны, запавету, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавора, іншыя цікавыя вам натарыяльныя пытанні можна з 9 да 12 гадзін па нумары «прамой тэлефоннай лініі» 8 (0212) 60-85-10.