На выязным пасяджэнні КДН ва Ульскім каледжы разгледжаны справы ў дачыненні да 7 навучэнцаў
12 чэрвеня на выязным пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх ва Ульскім каледжы разгледжаны матэрыялы ў дачыненні да навучэнцаў установы адукацыі.
Праступкі, якія здзейснілі падлеткі, у асноўным звязаны з ужываннем спіртных напояў у грамадскім месцы.
Як адзін сцвярджаюць: «Піва нам купіў незнаёмы мужчына. Хацелі проста паспрабаваць…»
Характэрна, што сярод запрошаных на камісію цалкам добрыя хлопцы. У каледжы характарызуюцца станоўча.
Крыўдна, што яны спрабуюць ступіць не на тую дарожку. І тут, галоўнае, своечасова звярнуць увагу, спыніць спробы навучэнцаў зламаць сабе жыццё.
Што і зрабілі члены КДН. З усімі праведзена прафілактычная гутарка. У далейшым з непаўналетнімі будуць індывідуальна працаваць педагогі каледжа і супрацоўнікі ІУС РАУС.