Начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, маёр унутранай службы, Жук Віктар Анатольевіч сустрэўся з жыхарамі Соржыцкага сельскага савета Бешанковіцкага раёна.
Сустрэча была накіравана на дадатковае навучанне работнікаў правілам пажарнай бяспекі з мэтай павышэння ўзроўню ведаў пажарнай бяспекі сельскіх жыхароў. Віктар Анатольевіч нагадаў вяскоўцам аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару і правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
У сваім выступленні начальнік падраздзялення МНС надаў асаблівую ўвагу надзвычайным сітуацыям, якія адбыліся ў гэтым годзе, распавёў аб прычынах гібелі людзей на пажарах, дзе чалавечая неасцярожнасць з'яўляецца галоўным фактарам няшчасных выпадкаў.
Асобная ўвага была нададзена адным з самых актуальных пытанняў на сённяшні дзень – забеспячэнню бяспекі дзяцей у перыяд канікул. Бо адзін няправільны крок дзіцяці, неўважлівасць і бестурботнасць бацькоў могуць абярнуцца трагедыяй. Работнікі МНС заклікалі дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кантраляваць іх баўленне часу, быць прыкладам для пераймання і пастаянна нагадваць аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы.