Напярэдадні 80-годзьдзя Вялікай Перамогі Бешанковічы наведалі нашчадкі вялікіх военачальнікаў Савецкага Саюза
Сустрэча адбылася ля памятнага знака ў месцы злучэння войскаў 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага і 39-й арміі 3-га Беларускага франтоў падчас правядзення аперацыі «Баграціён» 25 чэрвеня 1944 года ў раёне вёскі Гняздзілава.
Удзел у мерапрыемстве прынялі ўнукі і праўнукі савецкага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза, намесніка міністра абароны СССР Івана Хрыстафоравіча Баграмяна, савецкага военачальніка, камандуючага арміяй і фронтам падчас Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі Івана Данілавіча Чарняхоўскага, савецкага военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза, кавалера ордэна «Перамога», адзінага ў гісторыі СССР маршала дзвюх краін Савецкага Саюза і Польшчы Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага.
На мітынгу таксама прысутнічалі часовы павераны ў справах Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь Астхік Балдрян, грамадскі дзеяч, ініцыятар і кіраўнік многіх сацыяльных праектаў па захаванні гістарычнай праўды і памяці Уладзімір Церанцьеў, прадстаўнікі МДУ імя М. Ламаносава, фонду развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «Аніў», кіраўніцтва раёна, члены працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і навучэнцы.