Напярэдадні навагодніх святаў міліцыя Бешанковіцкага раёна пераходзіць на ўзмоцнены рэжым службы
У Бешанковіцкім раёне ў перыяд калядных і навагодніх святаў служба супрацоўнікаў міліцыі будзе арганізавана ва ўзмоцненым рэжыме. Праваахоўнікі прымуць усе меры, каб забяспечыць грамадскі парадак і не дапусціць надзвычайных здарэнняў у святочныя дні.
— Безумоўна, акцэнт будзе зроблены на прафілактычнай працы, але рэагаванне будзе, калі грамадзянін будзе дэбашырыць або хуліганіць. Ва ўсім павінны панаваць пачуццё меры і здаровы сэнс. Мы звяртаемся да гараджан і гасцей рэгіёна з разуменнем аднесціся да прымаемых мер, — падкрэсліў начальнік РАУС Алег Мацеша і нагадаў аб правілах паводзін у месцах масавых гулянняў.
Грамадзяне абавязаны:
захоўваць і падтрымліваць грамадскі парадак;
не дапускаць дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый і ствараючых небяспеку для навакольных;
беражліва ставіцца да збудаванняў і абсталявання аб'екта правядзення масавага мерапрыемства;
паводзіць сябе з павагай у адносінах да іншых грамадзян, абслуговага персаналу, які забяспечвае правядзенне масавага мерапрыемства, службовых асоб, адказных за падтрыманне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў;
выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых асоб, адказных за падтрыманне парадку і пажарнай бяспекі падчас правядзення мерапрыемства;
паркаваць аўтатранспарт у спецыяльна адведзеных месцах;
пры атрыманні інфармацыі аб эвакуацыі дзейнічаць згодна з указаннямі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адміністрацыі аб'екта або адказных за забеспячэнне правапарадку, захоўваць спакой і не ствараць панікі.
Забараняецца:
дапускаць са свайго боку выкрыкі або іншыя дзеянні, якія абражаюць гонар і годнасць іншых людзей;
праносіць забароненыя да абарачэння прадметы і рэчывы, агнястрэльную і халодную зброю, калючыя, рэжучыя, а таксама іншыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны для нанясення цялесных пашкоджанняў, піратэхнічныя вырабы, вогненебяспечныя, ядавітыя і раздражняльныя слізістыя абалонкі чалавечага арганізма рэчывы, алкагольныя напоі, піва, напоі і прадукцыю ў шкляной і металічнай тары;
праносіць буйнагабарытныя згорткі, сумкі, чамаданы і іншыя прадметы, якія замінаюць іншым удзельнікам, а таксама нармальнаму правядзенню масавага мерапрыемства;
распіваць спіртныя напоі або з'яўляцца ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскіх месцах.
Міліцыя звяртаецца да бацькоў, якія плануюць наведаць гулянні з дзецьмі. Не пакідайце малалетніх без нагляду, бо ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў дзіця можа лёгка згубіцца ў натоўпе. Дзеці да 16 гадоў пасля 23 гадзін могуць знаходзіцца ў грамадскіх месцах толькі ў суправаджэнні дарослых.
— Напярэдадні святаў заклікаем жыхароў раёна ўважлівей ставіцца да пакупкі і выкарыстання піратэхнікі, — акцэнтуе А. Мацеша. — Набываць петарды і салюты рэкамендуецца выключна ў спецыялізаваных крамах і іншых аддзелах, дзе прадаецца сертыфікаваная прадукцыя. Перад ужываннем патрабуецца ўважліва прачытаць інструкцыю. Пры выбары месца для запуску феерверка выберыце вялікую адкрытую пляцоўку, пры гэтым паблізу не павінна быць аўтамабільных стаянак, правадоў, жылых дамоў. Піратэхнічныя вырабы забаронена выкарыстоўваць у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў, у будынках і памяшканнях. За яе наўмыснае прымяненне на вуліцах і ў дварах з праявай відавочнай непавагі да грамадства, парушэннем грамадскага парадку і спакою грамадзян наступае адміністрацыйная адказнасць па арт. 19.1 КоАП («Дробнае хуліганства»).
Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, правядзіце з дзецьмі прафілактычныя гутаркі! Растлумачце, што запуск піратэхнікі – гэта небяспечная забава, якая можа прывесці да трагічных наступстваў, і выкарыстоўваць вырабы самастойна, без удзелу дарослых, недапушчальна! Не захоўвайце петарды і салюты ў даступных для дзяцей месцах!
Памятайце, ваша бяспека ў вашых руках! Няхай надыходзячы 2023 год прынясе радасць, дабрабыт і шчасце!