Наннесла ўдары супрацоўніку органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці: пракуратурай Бешанковіцкага раёна падтрымана дзяржаўнае абвінавачанне

З удзелам пракурора Бешанковіцкага раёна Урбановіча С.А. у выязным судовым пасяджэнні ў АУС Бешанковіцкага райвыканкама ў прысутнасці раней судзімых і схільных да здзяйснення правапарушэнняў грамадзян разгледжана крымінальная справа аб прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі.

Згодна з матэрыяламі справы ў снежні 2025 года 47-гадовая абвінавачаная – аператар машыннага даення аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, пасля ўжывання спіртных напояў з'явілася на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення, дзе ўчыніла скандал з кіраўніком прадпрыемства, пасля чаго супрацоўнікамі міліцыі, якія прыбылі па паведамленні аб правапарушэнні, суправаджана для разбору ў АУС. Знаходзячыся ў фае будынка райаддзела двойчы нанесла ўдары рукой у вобласць галавы супрацоўніку міліцыі, які знаходзіўся пры выкананні службовых абавязкаў, прычыніўшы яму фізічны боль і пабоі.

На падставе прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Бешанковіцкага раёна прызнаў абвінавачаную вінаватай у прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці, і ў адпаведнасці з арт.364 КК Рэспублікі Беларусь прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор суда ў законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

саветнік юстыцыі                                                                                                                      С.А.Урбановіч