Нанёс удары супрацоўнікам органаў унутраных спраў у мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці: пракуратура Бешанковіцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу

    Пракуратура Бешанковіцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб прымяненні насілля ў дачыненні да супрацоўнікаў раённага АУС.

    Згодна з матэрыяламі справы ў чэрвені бягучага года міліцыянерамі затрыманы мясцовы жыхар П. за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення, які быў дастаўлены ў райаддзел. Падчас знаходжання ў пакоі для разбіральніцтваў з дастаўленымі ў мэтах перашкоджання законнай дзейнасці супрацоўнікаў АУС М. і П. нанёс ім не менш за 4 удары нагамі, прычыніўшы сваімі дзеяннямі фізічны боль і пабоі.

    Пасля праверкі матэрыялаў крымінальнай справы ў пракуратуры раёна прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачвання і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынства. Пагадзіліся з кваліфікацыяй дзеянняў П. па арт.364 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

    Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

    Абраную раней у дачыненні да П. меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту пракурор пры накіраванні справы ў суд пакінуў без змянення.

    Абвінавачанаму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў.

Пракурор Бешанковіцкага раёна

саветнік юстыцыі                                                                                                                                          С.А.Урбановіч