Парушэнне правіл электразабеспячэння
Асобнымі грамадзянамі дапускаюцца факты парушэння правіл карыстання электрычнай энергіяй. Пракуратурай Бешанковіцкага раёна ў інтарэсах Бешанковіцкага РПСУ філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга» прад'яўляюцца іскі аб кампенсацыі шкоды да асоб, якія парушылі Правілы электразабеспячэння, зацверджаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 № 1394.
Так, напрыклад, судом Бешанковіцкага раёна ў красавіку 2019 г. разгледжана і задаволена іскавая заява пракуратуры раёна да грамадзяніна А., які без уліку карыстаўся электраэнергіяй у перыяд з 26.01.2018 па 16.01.2019. Сума шкоды склала 2 037 рублёў 60 капеек.
У сілу п.53 Правіл электразабеспячэння, падключэнне да сетак Энергазабеспячальнай арганізацыі электраўстановак у парушэнне ўстаноўленага парадку, роўна як і падключэнне да сетак энергазабеспячальнай арганізацыі электраўстановак спажыўцом, лічыцца самавольным, і спажыўцы нясуць за гэта адказнасць у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
Энергазабеспячальная арганізацыя спаганяе з Бытавога абанента шкоду пры выяўленні ў яго самавольнага далучэння да сеткі энергазабеспячальнай арганізацыі абсталявання (прылад) без выкарыстання электралічыльніка, парушэння схем падключэння, пашкоджання электралічыльніка, пашкоджання або зрыву пломбы.
Пракуратура Бешанковіцкага раёна нагадвае аб недапушчальнасці парушэння патрабаванняў Правіл электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 № 1394.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа Я.Л. Кабачэўская