Парушэнні патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства недапушчальныя
Пракуратурай раёна ў ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці адзначана, што карупцыйныя і эканамічныя правапарушэнні характэрны фактычна для ўсіх сфер дзейнасці раёна. Пры гэтым асноўнымі прычынамі выяўленых у 2021 годзе парушэнняў патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства сталі халатныя адносіны адказных работнікаў суб'ектаў гаспадарання да выканання сваіх абавязкаў, а таксама нізкі кантроль з боку кіраўніцтва гэтых суб'ектаў за іх працай.
Пракуратурай раёна ў прыватнасці выяўлены факты неадпаведнасці патрабаванням заканадаўства прынятых у шэрагу арганізацый лакальных актаў, якія рэгламентуюць парадак закупак за кошт уласных сродкаў. Маюць месца таксама факты неналежнага вывучэння кан'юнктуры рынку і, як следства, няправільнага выбару пераможцы.
У 2021 годзе пракуратурай раёна праведзена 5 праверак выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена больш за 12 актаў пракурорскага рэагавання.
За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 24 службовыя асобы, 2 асобы – да адміністрацыйнай, 3 асобы – да матэрыяльнай. Прычыненая шкода па патрабаванні пракурора была кампенсавана ў поўным аб'ёме.
На пастаяннай аснове пракуратурай раёна ажыццяўляецца кантроль за выкананнем патрабаванняў пракурора, выкладзеных у актах пракурорскага нагляду, і рэальным ліквідаваннем адзначаных у іх парушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Парушэнняў у частцы невыканання патрабаванняў пракурора ў 2021 годзе не выяўлена.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В.Дойлідаў