Парушэнні патрабаванняў грамадскай бяспекі
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзены маніторынг выканання суб'ектамі гаспадарання Бешанковіцкага раёна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11.03.2004 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (далей – Дырэктывы №1).
У сілу абз.3 п.п.3.1 п.3 Дырэктывы №1 уласнікі (арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю маёмасці і кіраванне ёю) невыкарыстоўваемых капітальных будынкаў, збудаванняў, абавязаны прымаць меры па абмежаванні доступу старонніх асоб у дадзеныя будынкі (памяшканні).
У ходзе рэйдавых мерапрыемстваў 19.05.2017 устаноўлена, што КСПУП «Плісы Агра», а таксама ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» неналежным чынам выконваюцца патрабаванні названага заканадаўства па забеспячэнні грамадскай бяспекі.
Пры абследаванні неэксплуатуемага будынка склада і зернесушыльнага комплексу ў в.Забелле Соржыцкага сельсавета, які адносіцца да КСПУП «Плісы Агра», устаноўлена, што асобныя элементы канструкцый і перакрыццяў унутры названых будынкаў знаходзяцца ў аварыйным стане, аднак ва ўсе памяшканні закінутых аб'ектаў маецца свабодны доступ, што стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Акрамя гэтага, памяшканні захламлены бытавымі адходамі, будаўнічым смеццем, знаходзяцца ў антысанітарным стане. Аналагічныя парушэнні выяўлены пры абследаванні будынка сельскага клуба, размешчанага ў в.Забелле.
Пры абследаванні неэксплуатуемага будынка лазнева-пральнага камбіната, размешчанага ў в.Верхняе Крывіна, які адносіцца да ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», устаноўлена, што асобныя элементы канструкцый і перакрыццяў унутры названых будынкаў знаходзяцца ў аварыйным стане, аднак ва ўсе памяшканні закінутых аб'ектаў маецца свабодны доступ, што стварае пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Акрамя гэтага, памяшканні захламлены бытавымі адходамі, будаўнічым смеццем, знаходзяцца ў антысанітарным стане.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» кіраўнікам усіх узроўняў прадпісана прыняць вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя людзей.
Пракуратурай раёна ўнесены адпаведныя прадпісанні з патрабаваннем неадкладна ліквідаваць названыя вышэй парушэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 11.03.2004 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і прывесці неэксплуатуемыя будынкі ў належны стан, які выключае магчымасць пранікнення старонніх асоб у мэтах папярэджання траўматызму грамадзян.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа
А.Л. Патапенкава