Парушэнні ў дзейнасці студэнцкіх атрадаў
Пракуратурай Бешанковіцкага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў у 2016 г. на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, у ходзе якой прааналізавана эфектыўнасць арганізацыі работы дзяржаўных органаў і ўстаноў па забеспячэнні часовай працоўнай занятасці дзяцей і навучэнскай моладзі.
Праверкай устаноўлена, што ўпаўнаважанымі органамі ва ўзаемадзеянні з арганізацыямі Бешанковіцкага раёна прымаюцца пэўныя меры, накіраваныя на ўцягванне непаўналетніх у грамадска-карысную занятасць з мэтай атрымання імі працоўных навыкаў.
Разам з тым, арганізацыя работы зацікаўленых органаў і аб'яднанняў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, накіраванай на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў, не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» ад 16.04.2012 №181, Інструкцыі аб парадку арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі ад 07.06.2012 №60, замацавана функцыя кантролю і агульнай каардынацыі работ па фарміраванні студэнцкіх атрадаў за Міністэрства адукацыі.
Пры вывучэнні ў ходзе праверкі арганізацыі дзейнасці студатрадаў непасрэдна ў арганізацыях раёна, у якіх хлопцы працаўладкоўваліся па накіраванні РК ГА «БРСМ», выяўлены факты разыходжання спісачнага складу студатрада з фактычнай наяўнасцю яго ўдзельнікаў.
У асобных выпадках непаўналетнія прыступалі да выканання работ да дакументальнага стварэння і зацвярджэння спісачнага складу ўдзельнікаў студатрада, што сведчыла ў асобных выпадках аб індывідуальным працаўладкаванні падлеткаў з наступным дакументальным афармленнем іх працоўнай дзейнасці ў складзе студэнцкага атрада, паказвае на фармальнасць ажыццяўлення яго дзейнасці. Удзельнікі некаторых студатрадаў так і не прыступалі да работ.
Неабходна адзначыць той факт, што асобнымі прадпрыемствамі з непаўналетнімі ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў заключаліся дагаворы падраду. Аднак толькі працоўны дагавор забяспечвае поўны пакет гарантый для грамадзян і абмяжоўвае дыскрымінацыю непаўналетніх у сферы працоўных адносін. Такім чынам, практыка заключэння прымаючымі бакамі дагавораў падраду з навучэнцамі замест працоўных неабгрунтаваная і незаконная.
Некаторымі арганізацыямі да выканання работ дапушчаны непаўналетнія, якія не маюць медыцынскіх даведак устаноўленай формы аб прыдатнасці дзяцей да відаў работ па дагаворы, дакументаў, якія сведчаць асобу ўдзельнікаў атрада (пашпартоў).
У парушэнне патрабаванняў Указа №181, працоўнага заканадаўства, да сельгасработ у адной з гаспадарак былі прыцягнуты навучэнцы, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, што груба парушае патрабаванні арт. 272 ПК Рэспублікі Беларусь, арт.16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2008 «Аб ахове працы».
Указам №181 прадугледжана вызваленне наймальнікаў, прымаючага боку, ад выплаты абавязковых страхавых узносаў на выпадак дасягнення пенсіённага ўзросту, інваліднасці і страты кармільца (пенсіённае страхаванне) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь у частцы выплат, налічаных на карысць удзельнікаў студэнцкіх атрадаў.
Разам з тым, праверкай устаноўлена, што некаторымі наймальнікамі вызваленыя грашовыя сродкі не выкарыстоўваліся па мэтавым прызначэнні на развіццё дзейнасці студэнцкага атрада.
Па выніках праверкі пракурорам раёна ў адрас старшыні Бешанковіцкага райвыканкама вынесена прадстаўленне з патрабаваннем ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб дзейнасці студэнцкіх атрадаў пры іх фарміраванні і арганізацыі дзейнасці, а таксама прычын і ўмоў, якія ім спрыялі, прыцягненнем вінаватых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.
Памочнік пракурора раёна
юрыст 2 класа
В.В. Ларкова