«Нашы дзеці»: навагодняя дабрачынная акцыя працягваецца
Выконваць дзіцячыя мары заўсёды прыемна. Дзед Мароз, Снягурка і іх добрыя памочнікі — намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса раёна намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Карбоўская і начальнік участка «Бешанковічы» «Віцебскаблаўтатранса» Вадзім Дамарацкі — завіталі ў госці ў дзіцячы дом сямейнага тыпу.
Пад крылом Алены Калеснікавай, педагога з 30-гадовым стажам, выхоўваюцца сямёра — Крысціна, Станіслаў, дзве Аляксандры, дзве Наталлі і Маргарыта. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі і так кранальна дэкламавалі вершы. І, вядома, вельмі былі рады падарункам.
З навагоднімі сюрпрызамі да Анастасіі, Аляксандра і Аляксея Гойлавых, якіх выхоўваюць Ала і Уладзімір Галдобенка, прыйшлі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Бухалавіч і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Ткачонак.
Арцёма, Данііла і Кірыла з шматдзетнай сям'і Івана і Кацярыны Майструк наведалі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Ждановіч і галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Алена Сафонава.
Свята ўдалося, пра гэта сведчылі шчаслівыя дзіцячыя вочы, таму і ў сэрцах дарослых панаваў святочны настрой. Няхай нашы дзеці будуць шчаслівыя!